Сёння Беларускі полк «Пагоня» ў рамках Інтэрнаціянальнага легіёну стаў часткай Узброеных Сіл Украіны.
Не так даўно Батальён Кастуся Каліноўскага абвясціў аб тым самым.
Абодва падраздзяленні з’яўляюцца афіцыйнымі фармаваннямі, што прадугледжвае:
– кантракт з ЗСУ;
– страхоўку здароўя і жыцця;
– грашовыя выплаты і матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне.
Акрамя таго, пасля рэкрутацыі ў полк «Пагоня» Інтэрнацыянальнага легіёну кандыдаты праходзяць абавязковы курс навучання вайсковай справе пад кіраўніцтвам беларускіх і ўкраінскіх інструктараў.
Каб запісацца ў адно з двух афіціыйных падраздзяленняў, неабходна карыстацца іх афіцыйнымі ботамі @Byforce_bot і @BelarusAndUkraineBot.
Мы ўжо пісалі, што зараз галоўнае справамі паказваць тое, што беларусы, у адрозненні ад лукашыстаў, падтрымліваюць Украіну.
Вельмі добра, што пасля блакіроўкі беларускіх медыяў, шмат людзей пачалі чытаць украінскія сайты: obozrevatel.com, unian.net, segodnya.ua, tsn.ua. Пашырайце гэтыя лінкі паміж сваімі кантактамі.
Таксама вельмі добра разыходзяцца мемы і гумарыстычныя пасты ў сацыяльных сетках. Так атрымалася, што другая армія свету ператварывался ў адзін суцэльны мем. Гэта вельмі важная змена. Таму што шмат часу прапаганда расказвала аб непараможнасці рускай арміі. А на самой справе атрымалася зусім па-іншаму. Гэты вялікае дзіва таксама і для беларускіх генералаў, якія заўсёды глядзелі на армію Крамля знізу уверх. Рэчаіснасць цяпер іншая. Трэба пашыраць злом гэтага міту.
Разам да перамогі! Слава Украіне! Жыве Беларусь!
Ник и Майк
Ананімны бот @nick_and_mikeBot