Дуэт “Простымі словамі”, у якім спяваюць Кірыл і Ганна, ўжо досыць даўно адгукаецца на актуальныя падзеі сваімі прыпеўкамі. З ютубу прыйшлі і ў цікток, дзе таксама адшукалася ўдзячная аўдыторыя, сярод якой нямала ўкраінцаў.
Беларускія ціктокеры @prostymislovami ў гэты страшны час застаюцца ў Кіеве, яны запісваюць відэа, сугучныя агульнай атмасферы, публікуюць іх у тым ліку з нашым хэштэгам
#BelarusWithUkraineДарэчы, ролікі з пазнакай
#BelarusWithUkraine ужо паглядзелі мільён разоў! Далей – болей!