Ужо сёння экскурсійны праект «Набліжэнне» кліча на дабрачынны шпацыр па Ракаўскім прадмесці з экскурсаводам Аксанай Манкевіч
Час: 19.00 Месца: вул. Ракаўская, 4а (ля брамы Петрапаўлаўскай царквы), Мінск
Падчас вандроўкі вы пагуляеце па куточку старога Мінска — Ракаўскім прадмесці ды пазбіраеце ракаўскія эцюды. А таксама даведаецеся, як звязаны «беларускі строй» з Чабурашкам і амерыканскімі мафіозі, і пачуеце шмат цікавостак пра мастакоў мінскага Манмартра і пра сучаснае творчае жыццё ў Ракаўскім.