“Я прапагандыстаў не слухаю, навошта мне ведаць, дзе яны хлусяць”, — калі вы так думаеце, вы не зусім маеце рацыю. Прапагандысцкія наратывы могуць пракрасціся і ў вашае інфармацыйнае поле. Зусім незаўважна. І вось вы ўжо думаеце, што “не ўсё так адназначна”… Таму важна вылічаць прапаганду — і ўмець абвяргаць.