5 прычын, чаму трэба прыняць удзел у Chess Solidarity CupНе ведаешь, як добра правесцi суботнi вечар…

5 прычын, чаму трэба прыняць удзел у Chess Solidarity Cup

Не ведаешь, як добра правесцi суботнi вечар I пры гэтым дапамагчы Украiне? 30 красавіка а 18:00 CET адбудзецца дабрачынны шахматны турнір Chess Solidarity Cup. Рэгістрацыя ўжо даступная на chesssolidarity.com

Мы знайшлі 5 прычын, чаму абавязкова трэба прыняць удзел у Chess Solidarity Cup:

1⃣ Гэта дабрачынны турнір. Усе сродкі, сабраныя на турніры, будуць накіраваны самай вялікай дзіцячай бальніцы ва Украіне – ОХМАТДИТ. Прымаючы ўдзел у Chess Solidarity Cup, вы дапамагаеце правесці складаныя аперацыі, купляеце неабходнае медыцынскае абсталяванне і даяце магчымасць украінскім дзецям жыць.

2⃣ Удзельнічаць можа кожны. Для ўдзелу ў турніры не трэба ведаць, як выглядае ферзь, ці разбірацца ў шахматных камбінацыях, важна дапамагчы ўкраінскім дзецям і проста добра правесці час.

3⃣ Шахматы – гэта лепшы інтэлектуальны трэнажор. Падчас гульні задзейнічаюцца абодва паўшар’і чалавечага мозгу, і адначасова выкарыстоўваецца як лагічнае, так і абстрактнае мысленне.

4⃣ Шахматы не даюць старэць вашаму розуму. Гульня ў шахматы дапамагае прадухіліць развіццё сімптомаў розных захворванняў, такіх як дэменцыя і хвароба Альцгеймера.

5⃣ Chess Solidarity Cup – гэта выдатная атмасфера і прыемнае баўленне часу. На нашым турніры няма сапернікаў, кожны ўдзельнік хоча дапамагчы Украіне. Да таго ж, нягледзячы на тое, што падчас гульні ў шахматы не прынята размаўляць, шахматы паляпшаюць вербальныя навыкі, паколькі задзейнічае ўчасткі мозгу, звязаныя з мовай.

Рэгіструйся на сайце chesssolidarity.com.

Дзеці павінны жыць! Салідарнасць – наша сіла!

#chesssolidarity #chessforukraine