Пісьменніца Ганна Севярынец стварыла тэлеграм-канал, каб пісаць туды … казку.”Я даўно хацела збег…

Пісьменніца Ганна Севярынец стварыла тэлеграм-канал, каб пісаць туды … казку.

“Я даўно хацела збегчы ў нейкі тэкст. Не ў дзённік, не ў мемуары, не ў дакументалістыку, а ў казку. Спосаб вельмі стары, і дзясяткі пісьменнікаў гэтым карысталіся здавён. Скарыстаюся і я”, — піша Ганна ў фэйсбуку.

Казка будзе стварацца ў live-рэжыме: пакуль ёсць толькі гераіня Агата, астатняе пісьменніца плануе “прыдумваць па хадзе”.

Далучайцеся

Дзіна Ярмоленка