Топавыя беларускія спартсмены падтрымалі ініцыятыву BSSF і выказаліся супраць вайны ва Украіне, якую развязаў пуцінскі рэжым. Сярод іх такія зоркі спорту, як Аляксандр Хацкевіч, Ілля Шкурын, Андрэй Краўчанка, Надзея Астапчук, Сцяпан Папоў, Сяргей Далідовіч, Яна Максімава, Віталь Гуркоў, Іван Ганін, Дзмітрый Шэршань, Сцяпан Шпак, Алег Дулуб, Максім Шацкіх і іншыя.
Калі вы пакінулі свой подпіс, але яшчэ не апынуліся ў спісе тых, хто падпісаўся, — не хвалюйцеся. Ваша імя з’явіцца ў спісе адразу пасля верыфікацыі, аднак гэты працэс можа заняць некаторы час.
Мы заяўляем аб неабходнасці выразу аб’яднанай пазіцыі ўсёй міжнароднай спартыўнай супольнасці па асуджэнні ваеннай агрэсіі супраць Украіны.
Калі вы гатовыя далучыцца да кампаніі, пакінуць свой подпіс можна па спасылцы. Кожны голас важны! І толькі разам мы пераможам!