«Палітвязням зараз псіхалагічна вельмі цяжка». Якія настроі ў палітзняволеных на Валадарцы?Пра гэта …

«Палітвязням зараз псіхалагічна вельмі цяжка». Якія настроі ў палітзняволеных на Валадарцы?

Пра гэта распавядае 48-гадовы Віталь Казлоўскі, асуджаны да 2 гадоў «хіміі» па «народным» арт. 342 КК. Мужчына тры месяцы правёў у СІЗА-1.

«Палітвязням зараз псіхалагічна вельмі цяжка. Кожны дзень за кратамі — гэта барацьба з дэпрэсіяй і песімізмам. У 20-м годзе можа і рызыкавалася павольна, таму што ніхто не дапускаў думкі аб адбыцці поўных тэрмінаў пакарання. Сёння палітвязні рэальна ацэньваюць абстаноўку ў краіне і амаль не спадзяюцца на хуткае вызваленне і рэабілітацыю, хоць і пакідаюць у думках надзею на ўсім вядомае і доўгачаканае цуда.

Калі дадаць, што цяпер цэнзуры вельмі рэдка прапускаюць лісты ад сяброў – становішча пагаршаецца і вымагае ад чалавека ледзь не сталёвага стрыжня і абсалютнага валодання сваёй псіхікай. У камеры галоўныя ворагі – чаканне і ўласныя негатыўныя думкі. Яны здольныя выесці чалавека знутры».

Як падтрымліваць палітзняволеных?
Як рабіць грашовы перавод?