Дапамога сям’і палітзняволенагаМікіта Слепянок — адміністратар культурніцка-гістарычнага тэлеграм-к…

Дапамога сям’і палітзняволенага

Мікіта Слепянок — адміністратар культурніцка-гістарычнага тэлеграм-канала Rezystans, які МУС прызнаў «экстрэмісцкім фарміраваннем». Яго выклікалі на допыт у міліцыю 6 красавіка, пасля якога на волю ён не выйшаў. Пазней стала вядома, што яго затрымалі ў межах крымінальнай справы па арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання). Праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі з ім «пакаяльнае відэа».

Родныя палітвязня звярнуліся па дапамогу:

«Яму неабходныя грошы для таго, каб аплачваць адваката і набываць у турэмнай краме ўсё неабходнае для жыцця, бо перадачы, акрамя грошай і лістоў ад родных, яму не прыходзяць».

Падтрымайце фінансава Мікіту

Даслаць Мікіце лісты: СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А
Таксама можна дубляваць лісты ў бот, каб па вызваленні Мікіта змог іх прачытаць: @niatolkimova_Dot