Беларускую эканоміку накрывае «ідэальны шторм», — Раманчук
«Цяперашняя сытуацыя для беларускай эканомікі можа стаць яшчэ больш балючай, чым была пасьля развалу СССР», — лічыць эканаміст Яраслаў Раманчук.
Ён рэкамэндуе беларусам купляць валюту, пакуль ёсьць «акно магчымасьцяў», заяўляе, што беларуская эканоміка канчаткова адвязалася ад рынкавых мэханізмаў, і лічыць, што Нацбанку варта было перагледзець рэжым прывязкі беларускага рубля да расейскага.
Пагутарылі з эканамістам, што чакае беларускую эканоміку: