Падтрымайце палітвязняў рознымі прыемнымі дробязямі і распавядзіце ім пра Дзень палітвязняПраваабаро…

Падтрымайце палітвязняў рознымі прыемнымі дробязямі і распавядзіце ім пра Дзень палітвязня

Праваабарончы цэнтр «Вясна» абвяшчае 21 траўня Днём палітвязня ў Беларусі. Каб не пакідаць палітвязняў сам-насам з рэпрэсіямі, падтрымайце палітвязняў пасылкай або бандэролькай, грашовым пераводам, тэлеграмай, а таксама працягвайце дасылаць ім паштоўкі і лісты салідарнасці. Памятайце, што ў канверт з лістамі можна ўкласці канверты, маркі, каляровыя лісты, налепкі, каляндарык, малюнкі, віктарыны і многае іншае.

Калі вы не ведаеце, каму напісаць, то на нашым сайце можна скарыстацца рандомным пошукам палітзняволеных. Прозвішчы вязняў можна шукаць на трох мовах: беларускай, расейскай і ангельскай. Для старту неабходна толькі перайсці па спасылцы і націснуць на «Выпадкова абраць аднаго палітзняволенага». Гатова!

Што можна яшчэ зрабіць да Дня палітвязня?

Як падтрымліваць палітзняволеных?

Пра што пісаць палітвязням у крызісны перыяд?