Аб тым, якое месца ў гісторыі Беларусі займае 2020 год
Двадцаты год, калі мы ўбачылі хто мы і што мы. Якая велізарная сіла – беларускі народ. Раней сядзелі сабе спакойненька, асабліва нікуды не глядзелі, не верылі самі сабе. А тут аказалася, што: “во, што мы можам”!
Аб тым, адкуль узялося беларускае “а можа так і трэба”
Мы вельмі траўмаваны народ. І адпаведна, людзі проста баяцца падумаць ды асэнсаваць, што было з імі, бо гэта вельмі балюча. Калі мы будзем лічыць працэнтныя адносіны, як вынішчалі беларусаў, мы будзем самымі траўмаванымі ў рэгіёне.
Аб тым, чаму Польшча і Ўкраіна здолелі, а Беларусь пакуль не
У іх [у Польшчы ды Ўкраіне] было грамадства адбудавана, а ў нас дзяржава знішчала грамадскую супольнасць і знішчае дагэтуль. Калі ты не ўпэўненны ў людзях, якія побач з табой, ты, адпаведна, нічога і не робіш. У цябе няма кампенсацыі псіхалагічнай.
Яднайся ў суполкі!
@supolka_by | @jadnajsia_bot