Рэпчына для Айчыны
Калі твая нацыя –
у сне, гібернацыі,
пад неабвешанай
акупацыяй,
чакае чарговай
“дэнацыфікацыі”
і канчатковай
утылізацыі;
эканоміка –
у стане стагнацыі,
у рэжыме фрустрацыі
(а дакладней – у срацы),
за санкцыяй – санкцыя,
маячыць інфляцыя,
за ёй – дэвальвацыя,
з кален – не падняцца…
вішчыць прапаганда
і дэзінфармацыя:
“Ня трэба баяцца
і супраціўляцца,
у нас не вайна,
а спецаперацыя!
юныя нацы
маршыруюць па пляцы,
а чорныя нацы –
па вуліцах з рацыямі,
паяцы ў палацы
сваім тотэнтанцам
зрываюць авацыі
ў святле папарацы;
прайшла інаўгурацыя –
оргія з дэфларацыяй
краіны і нацыі…
весела – абасрацца!
няма сіл трымацца
ты слухаеш Каца?
паслухай Сцяпана і Джахара,
яны мелі рацыю.
…а ты крочыш на працу,
увечары ў еўраопт –
там на бырла – акцыя!
бухнуў – і можна не парыцца.
і так можа здарыцца,
наступны будзеш ты
на нарах чаліцца –
не ссы брацец!
трэба вырубіць геалацыю,
у шэрае апранацца,
у бульбу хавацца
і там – баяцца, баяцца, баяцца!
ёсць яшчэ эміграцыя –
дакладней, эвакуацыя
у польшчу ці францыю
толькі гэта вам не вакацыі,
а добраахвотная рэзервацыя,
утульнае гета сярод цывілізацыі.
не падабаецца?
дык ламай дэкарацыі!
скажы “не” пракрасцінацыі!
пачынай змагацца!
на “бандэраўцаў” і амерыканцаў
на каліноўцаў і натаўцаў,
на рэптылоідаў з Марса
лепш не спадзявацца…
інакш наступнай раніцы
ты можаш не дачакацца.
Беларусь, 2022
© Кветка Шыпшына & Магілёўскія аўтары
@menskrazam_info
#МыРазам