Максім быў затрыманы https://stopdictat.tk/prisoners/maksim-gennadevich-lacuncevich) 10 верасня 2021 году за каментары ў “справе Зельцара”. Мужчына працаваў на заводзе “Аліварыя”, яго забралі наўпрост з працы. Дома ў яго засталіся 7 дзяцей. На гэты месяц Максім атрымаў толькі 5 кг. Вы можаце занесці яму перадачу, даслаць бандэроль ці грошы на асабісты рахунак (праз пашту ці анлайн).