ХАДЗЕМ ЕСТАНЬКІ / ЕСЬЦІКІ / ЕСЬЦІЧКІ: „ЛАСКÁВЫЯ“ ДЗЕЯСЛОВЫ ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ
Eсьцікі, піткі, спаткі або спацькі; гуляцькі і хадзіцькі, глядзецькі. А нават есьцічкі, люлячкі, ходанькі, топанькі.
Ці кажаце/казалі вы такія словы сваім дзецям або ўжо ўнукам? А ці вам іх у дзяцінстве казалі?
Так, у беларускай мове памяншальныя і пяшчотныя формы могуць мець ня толькі назоўнікі й прыметнікі, а і дзеясловы. І нават займеньнікі: нікагенька няма; саменькую лепшую павыбірала адзежу.