Палітзняволены Павел Севярынец за кратамі стварыў хрысціянскую віктарыну «Дрэва жыцця»Цягам двух гад…

Палітзняволены Павел Севярынец за кратамі стварыў хрысціянскую віктарыну «Дрэва жыцця»

Цягам двух гадоў палітвязню дасылалі цікавыя факты пра хрысціянства, якія ён сабраў і стварыў адпаведную віктарыну.

«330 пытанняў, 10 тэмаў – хрысціянская віктарына “Дрэва жыцця”, прысвечаных вядомым людзям, падзеям, паняццям, а таксама беларусам, якія верылі ў Бога і змянялі гэтую краіну. З30 цікавых фактаў, пры чытанні якіх раз-пораз у галаве мільгае думка: “Нічога сабе!”.

Цяпер мы пускаем віктарыну ў плаванне – як хлеб па водах. Па спасылцы яна будзе даступная для спампоўвання. Ведаю, што некаторыя цэрквы ўжо выкарыстоўвалі віктарыну для сваіх моладзевых служэнняў. У ідэале мы хочам стварыць з яе мабільную гульню. Мы ўпэненыя, што яна будзе карысная многім. Будзем чакаць і вашых ідэй па выкарыстанні», — піша Вольга Севярынец.

Спампаваць віктарыну можна па спасылцы

Падтрымаць палітвязня: ПК №17, 213004, Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8, Павел Канстанцінавіч Севярынец