Мастачка Вольга Якубоўская намалявала палітзняволеных музыкаў з гурта Irdorath Беларуская мастачка В…

Мастачка Вольга Якубоўская намалявала палітзняволеных музыкаў з гурта Irdorath

Беларуская мастачка Вольга Якубоўская намалявала палітзняволеных удзельнікаў фэнтэзі-фолк гурта Irdorath і заклікала пісаць лісты палітвязням:

«Гэтую працу я прысвячаю музыкам фолк – гурта «Irdorath», якія гралі на акцыях пратэсту. За гэта іх затрымалі, а потым асудзілі на два гады за кратамі…

Заклікаю ўсіх пісаць лісты палітвязням і слухаць іх музыку!»

Бадай, самыя знакамітыя музыкі-палітзняволеныя — гурт Irdorath, усе ўдзельнікі якога знаходзяцца за кратамі. А менавіта — Надзея Калач, Уладзімір КалачЮлія Марчанка, Пётр Марчанка і Антон Шніп.

Творчасць палітзняволеных: якую музыку можна пачуць праз краты?

Падтрымаць палітвязняў:
⁃ ПК № 4, 246035, Гомель, Антошкіна, 3 (Надзея Робертаўна Калач, Юлія Анатольеўна Марчанка (Юніцкая))
⁃ ПК № 3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба (Уладзімір Аляксандравіч Калач, Пётр Пятровіч Марчанка)
⁃ ПК № 1, 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Антон Валер’евіч Шніп