Вайна ва Украіне, распачатая Пуціным пры падтрымцы Лукашэнкі, добра паказвае, чым адрозніваецца грамадзянская супольнасць Беларусі ад дыктатарскай сістэмы.
Пакуль Лукашэнка даў дазвол чужым войскам атакаваць краіну-суседку са сваёй зямлі, беларусы мабілізаваліся і распачалі дапамагаць украінцам. Пакуль вертыкаль рабіла выгляд, што нічога дрэннага не адбываецца і ніякія ракеты з Беларусі не ляцяць, самі беларусы дапамагалі ўкраінскім бежанцам з жытлом, грашыма ды рэчамі, а таксама стварали добраахвотніцкія атрады, каб ваяваць на баку Украіны.
Нават калі дзяржава захоплена нелегетымнай уладай, ёсць месца для праяў суверэнітэту народу. Нават калі Лукашэнка робіць усё па загаду Пуціна, вы самі вырашаеце, як дзейнічаць. Гэта вельмі натуральна адбылося пасля пачатку вайны і працягваецца: ёсць дыктатар ды яго набліжаныя, якія цягнуць краіну ў вайну, а ёсць грамадзянская супольнасць, якая працягвае змагацца за будучыню Беларусі, а пасля 24 лютага — падтрымлівае Украіну.
Кожнае дзеянне, кожны маленькі крок, які адпавядае інтарэсам беларусаў, — гэта праява суверэнітэту народу, яго незалежнасці. Кожны добраахвотнік, валантэр, журналіст, людзі, якія дапамагаюць грашыма ды распаўсюджваюць праўду, людзі, якія падтрымліваюць палітзняволеных ды рэпрэсаваных, актывісты, дыяспара ды іншыя, хто набліжае вольную Беларусь, — вось хто сапраўдныя гаранты суверэнітэту.
Суверэнітэт жыве ў кожным з нас. Ад нас залежыць, якім чынам яго рэалізоўваць.
@honestpeople_by
#мычестныелюди #мысумленныялюдзі #строимгражданскоеобщество