З сённяшнега дня мы будзем выдаваць слоўнiк суполкi выключна на нашай роднай мове. Таму што час такi надышоў!
Воля Беларусы ўжо шмат часу прагнуць свабоды. Але ў нашай сiтуацыi лепш карыстацца другiм словам: ВОЛЯ! Яно мае 2 значэння: • свабода, незалежнасць • настойлівасць у дзейнасці, у пераадоленні перашкод.
Мы ўжо заслужылі права на магчымасць самім вызначаць свой асабісты лёс і долю краіны. Шмат людзей заплаціла за гэта. Вядома, што трэба заплаціць яшчэ. І тут нам патрэбная воля ў сваім другім значэнні. Бо ворагі краіны і мясцовыя здраднікі здавацца пакуль не плануюць. І нам іх трэба “даціснуць”.
Што трэба рабіць? Нічога новага: • у думках – працягваць не згаджацца з цяперашнім становішчам рэчаў у краіне • у дзеяннях – працягваць падтрымліваць усе вядомыя ініцыятывы, якія набліжаюць нашу перамогу.
Ключавая ідэя тут – працягваць дзейнічаць, не гледзячы на перашкоды.