​​ Гісторыя Беларусі — гэта Вітаўт ды Барбара Радзівіл, Эмілія Плятэр ды Кастусь Каліноўскі, Еўфрасі…

​​ Гісторыя Беларусі — гэта Вітаўт ды Барбара Радзівіл, Эмілія Плятэр ды Кастусь Каліноўскі, Еўфрасіння Полацкая, Ігнат Дамейка ды шмат іншых, а не толькі Вялікая Айчынная вайна

Магчыма, вы ўжо паспелі не толькі паглядзець, але і абурыцца новым відэа Максіма Каца пра беларускую, украінскую ды рускую мовы. Але перапісваннем ці вольнай інтэрпрэтацыяй беларускай гісторыі займаецца далёка не толькі блогер з Расіі.

Калі паслухаць афіцыйных ды нелегітымных прадстаўнікоў беларускай улады, то падаецца, што гісторыя Беларусі пачалася дзесьці з Вялікай Айчыннай вайны. Вось беларусаў не існуе — а вось яны ўжо давяць фашысцкую гадзіну.

Пасля, па версіі Лукашэнкі, быў час у складзе Саюза, які ёсць вялікае жаданне аднавіць на пару з Пуціным, а потым ужо сучасная Беларусь, якую дыктатар падняў з кален.

І вось ужо з Нацыянальнага гістарычнага музея прыбіраюць фігуры Вітаўта і Ягайлы як «польскіх акупантаў». Шматлікіх беларускіх дзеячоў нашмат больш шануюць у замежжы, чым на радзіме. Бо для гісторыі па-лукашэнкаўску яны небяспечныя.

Так, мы нашчадкі партызанаў, але яшчэ мы нашчадкі людзей, якія напісалі першую ў Еўропе Канстытуцыю. Нашчадкі людзей, якія змагаліся за суверэнітэт супраць Расійскай імперыі. Людзей, якія сваімі дзеяннямі ды імкненнем да свабоды ўвайшлі ў гісторыю розных краін свету: ад Польшчы ды Францыі да Чылі і ЗША.

Беларусы ўсю сваю гісторыю змагаліся за тое, каб быць гаспадарамі сваёй зямлі. І не ў складзе саюза рэспублік, а як самастойная, суверэнная дзяржава. Мы не можам дазволіць перапісаць шматвяковую і разнастайную гісторыю Беларусі. Мы, беларусы, павінны захаваць яе.

@honestpeople_by
#мычестныелюди #мысумленныялюдзі #строимгражданскоеобщество