Класкоўскі аб крытыцы ў бок Ціханоўскай: «Усе гэтыя прэтэнзіі недарэчныя»Палітычны аглядальнік адказ…

Класкоўскі аб крытыцы ў бок Ціханоўскай: «Усе гэтыя прэтэнзіі недарэчныя»

Палітычны аглядальнік адказаў на нядаўнія закіды асобных прадстаўнікоў дэмсіл у адрас Святланы Ціханоўскай. Ён назваў прэтэнзіі неабгрунтаванымі і адзначыў, што ніхто нікому не перашкаджае дзейнічаць.

«Нейкая непаслядоўнасць {з боку Цапкалы}. Збіраў грошы, немалую сумму сабраў на арышт Лукашэнкі, то ён прапануе весці торг з Лукашэнкам пра вызваленне палітвязняў. Ну дык сабраныя ж грошы, хай паспрабуе весці гэты торг».

Класкоўскі таксама растлумачыў, чаму менавіта Ціханоўская мае права прадстаўляць Беларусь на сусветнай палітычнай арэне, і як і на што ідуць сродкі, якія выдзяляюцца міжнароднай супольнасцю пасля сустрэч з ёй і прадстаўнікамі офіса.

«Яна {Ціханоўская} набрала на выбарах больш за палову галасоў, гэта велізарны капітал, якога няма ні ў якага іншага палітыка з ліку гэтых крытыкаў».

Поўную версію інтэрв’ю з Аляксандрам Класкоўскім глядзіце тут