У суботу пройдзе вэбінар «Як падтрымліваць сваю ўстойлівасць, калі вакол адбываецца “такое”»
Валанцёрская праваабарончая каманда @MAYDAYMog запрашае вас у гэтую суботу, 30 ліпеня, на вэбінар, на якім раскажуць пра экспрэс-тэхнікі, якія дазволяць «трымаць галаву ў парадку», нягледзячы на тое, што адбываецца навокал.
Для гэтага запрошаны эксперт, псіхолаг і трэнер ВасільПронь раскажа пра трыгеры, якія выбіваюць нас з каляіны, тэхнікі, як вярнуць сябе ў норму і спосабы, як падтрымліваць сваю ўстойлівасць.
Вэбінар бясплатны, аднак патрабуецца абавязковая рэгістрацыя з указаннем пошты (бяспека дадзеных гарантуецца). Працягласць — 1,5 гадзіны. Пройдзе вэбінар на платформе Google Meet.