Сёння споўнілася роўна 2 гады з моманту, калі беларусы абудзіліся ад сну. Менавіта у гэты дзень мы хочама выказаць падзяку кожнаму, хто не здаўся і працягвае барацьбу.
#Дзякуй нашаму прэзідэнту Святлане Георгіеўне Ціханоўскай за яе не зломленасць і адстойванне нашых правоў і свабод. #Дзякуй журналістам, якія нягледзячы на затрыманні, гавораць праўду. #Дзякуй бізнесам, якія нягледзячы на ціск, бароняць свае каманды і супрацоўнікаў. #Дзякуй рэйкавым партызанам і кібер-актывістам. #Дзякуй кожнаму, хто піша паштоўкі палітвязням, хто дапамагае маральна ды матэрыяльна семьям палітзняволяных. #Дзякуй тым, хто ўжывае родную беларускую мову насуперак знявазе і дыскрымінацыі. Проста вялікі #дзякуй кожнаму, хто не апусціў рукі і працягвае барацьбу нягледзячы ні на што.
Мы, Лошыцкія воіны свету нагадваем кожнаму – мы стомлены, але не зломлены! Мы ВЕРЫМ! Мы МОЖАМ! Мы абавязкова ПЕРАМОЖАМ!