Навіны
*
РАЗМОЎНЫ КЛУБ ЛІТОЎСКАЙ МОВЫ адкрываецца пры нашай парафіі. Вядучы і настаўнік – святар Віталіус Моц…
*
Усім прывітанне! Будзем рады бачыць вас на гэтым (і не толькі) тыдні ў «Кропцы». Такія часы, што хо…
*
15 верасня адзначаўся Міжнародны дзень дэмакратыі.Для пачатку вызначэнне тэрміну «дэмакратыя», каб п…
*
Лавіце афішу падзей у беларускай прасторы 16-22 верасьня Панядзелак16:00 — адкрыцьцё выставы Плякат…
*
Сёння дзень смерці СЯРГЕЯ ПАЎЛОВІЧА – выбітнага беларускага педагога, багаслова, царкоўна-грамадскаг…
*
Тааааак!Хто з нашых парафіян не дайшоў да службы?Вось спасылка :)…
*
15 верасня 1929 г. у Менску нарадзіўся мастак-графік, выкладнік Арлен Кашкурэвіч*. Працаваў у станк…
*
Быцень, Рынак. Царква Сьвятога Язапата й манастыр базылянаў. 1915 год….
*
Іканастас у царкве Зьвеставаньня Багародзіцы пры Базылянскім манастыры ў Супрасьлі. Першая палова ХХ…

Вітаю, паважаныя беларусы!У Каардынацыйнай радзе створана Камісія па нацыянальнай і рэгіянальнай бяс…

*

Вітаю, паважаныя беларусы!

У Каардынацыйнай радзе створана Камісія па нацыянальнай і рэгіянальнай бяспецы. Кіраўніком Камісіі з’яўляюся я – Аляксандр Клачко, дэлегат блока “Воля”.

У склад Камісіі ўваходзяць дэлегаты з розных фракцый і немалаважную ролю ў яе працы будуць адыгрываць эксперты ў розных галінах.

Чым займаецца Камісія? – Нацыянальнай і рэгіянальнай бяспекай, што вынікае з яе назвы. Сюды ўваходзіць шырокае кола пытанняў, якія ўплываюць альбо могуць уплываць на нацыянальную і рэгіянальную бяспеку.

Камісія будзе падтрымліваць дзейных і былых добраахвотнікаў. Распрацоўваць дакументы, аналізаваць інфармацыю і падтрымліваць тыя сілы, якія набліжаюць нашае вяртанне ў Беларусь.

Беларусь будзе вольнай.