Навіны
*
РАЗМОЎНЫ КЛУБ ЛІТОЎСКАЙ МОВЫ адкрываецца пры нашай парафіі. Вядучы і настаўнік – святар Віталіус Моц…
*
Усім прывітанне! Будзем рады бачыць вас на гэтым (і не толькі) тыдні ў «Кропцы». Такія часы, што хо…
*
15 верасня адзначаўся Міжнародны дзень дэмакратыі.Для пачатку вызначэнне тэрміну «дэмакратыя», каб п…
*
Лавіце афішу падзей у беларускай прасторы 16-22 верасьня Панядзелак16:00 — адкрыцьцё выставы Плякат…
*
Сёння дзень смерці СЯРГЕЯ ПАЎЛОВІЧА – выбітнага беларускага педагога, багаслова, царкоўна-грамадскаг…
*
Тааааак!Хто з нашых парафіян не дайшоў да службы?Вось спасылка :)…
*
15 верасня 1929 г. у Менску нарадзіўся мастак-графік, выкладнік Арлен Кашкурэвіч*. Працаваў у станк…
*
Быцень, Рынак. Царква Сьвятога Язапата й манастыр базылянаў. 1915 год….
*
Іканастас у царкве Зьвеставаньня Багародзіцы пры Базылянскім манастыры ў Супрасьлі. Першая палова ХХ…

Пазіцыя фракцыі “Каманда Латушкі і “Рух “За Свабоду”Фракцыя “Каманда Латушкі і “Рух “За Свабоду” зая…

*

Пазіцыя фракцыі “Каманда Латушкі і “Рух “За Свабоду”

Фракцыя “Каманда Латушкі і “Рух “За Свабоду” заяўляе, што падтрымлівае прыняцце пратаколу аб узаемадзеянні паміж Каардынацыйнай радай, Аб’яднаным пераходным Кабінетам і офісам Святланы Ціханоўскай, які ў тым ліку акрэслівае тэрмін дзейнасці Святланы Ціханоўскай у якасці лідаркі дэмакратычных сіл.

Мы лічым прагучаўшую на ІІІ Канферэнцыі “Новая Беларусь” прапанову прадстаўніка фракцыі Пракопьева-Ягорава-Кныровіча пра прызнанне легітымнасці таго, што адбываецца ў Беларусі, і накіраванне заходніх паслоў у Беларусь (то бок легітымізацыю Лукашэнкі и масавых рэпрэсіяў), а таксама заяву фракцыі Пракопьева-Ягорава-Кныровіча аб дэлігітымізацыі Святланы Ціханоўскай пасля жніўня 2025 года, а менавіта пасля так званых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі – палітычнымі правакацыямі.
Дадзеныя дзеянні накіраваны на раскол дэмакратычных сіл Беларусі і, нажаль, дапамагаюць рэжыму Лукашэнка дасягнуць сваей мэты – знішчэння палітычнай альтэрнатывы ягонаму рэжыму.

Мы не прызнаем легітымнасць узурпатара Лукашэнкі.

Мы не прызнаем за ім і ягонымі нелегітымнымі органамі права на арганізацыю выбараў у Беларусі.

Мы ўпэўнены, што рэжым Лукашэнкі будзе рабіць усе, каб пасля 2025 года ў беларусаў не было легітымнага дэмакратычнага прадстаўніцтва на міжнароднай арэне і ўжо зараз да гэтага вядзецца актыўная падрыхтоўка.

Зыходзячы з вышэйсказанага мы выступаем за павышэнне эфектыўнасці і еднасці дэмакратычнага руху напярэданні так званых выбараў 2025 года, падтрымліваем і будзем надалей працаваць на ўзмацненне інстытутаў дэмакратычных сіл Беларусі, падтрымліваючы дзейнасць і статус Святланы Ціханоўскай у якасці нацыянальнай лідаркі да правядзення новых дэмакратычных выбараў у Беларусі.

Жыве Беларусь!

08.09.2024