Заява фракцыі «Воля»аб выхадзе са складу Каардынацыйнай радыФракцыя «Воля» паведамляе пра прынятае р…
26.10.2025Блёк Воля
      
Заява фракцыі «Воля»
аб выхадзе са складу Каардынацыйнай рады
Фракцыя «Воля» паведамляе пра прынятае рашэньне выйсці са складу Каардынацыйнай рады.
Рашэньне прынята пасля ўнутраных абмеркаваньняў і ўзважваньня розных пазіцый у межах каманды.
Мы выказваем удзячнасьць тым сябрам і структурам Каардынацыйнай рады, якія на першае месца ставілі барацьбу за аднаўленьне суверэнітэта Рэспублікі Беларусь, за супрацу, абмен ідэямі і супольныя намаганьні, скіраваныя на будучыню Беларусі.
Разам з тым, фракцыя «Воля» бачыць неабходнасьць працягваць сваю дзейнасьць у самастойным фармаце — для развіцьця ўласных ініцыятыў, праектаў і ідэй, якія адпавядаюць нашым каштоўнасьцям і бачаньням.
Мы застаёмся адкрытымі да дыялогу, супрацоўніцтва і ўзаемнай падтрымкі з усімі сіламі, што падзяляюць прынцыпы свабоды, годнасьці і адказнасьці. Гатовы ахвяраваць, прымаць складаныя рашэньні ў складаных сітуацыях і несьці за іх адказнасьць.
Фракцыя «Воля» працягне сваю працу на карысьць беларускага грамадства, развіваючы грамадзянскія ініцыятывы і спрыяючы пабудове вольнай і дэмакратычнай Беларусі.
Беларусь будзе вольнай.