Заяўляю пра свой недавер да кіраўнікоў (не блытаць са спікерамі) фракцыі Каардынацыйнай рады “Моладз…
23.10.2025Блёк Воля
      
Заяўляю пра свой недавер да кіраўнікоў (не блытаць са спікерамі) фракцыі Каардынацыйнай рады “Моладзевы наступ” і афіляванай з іх дзейнасьцю структуры – Сакратарыята КР; кіраўнікоў фракцыі “Каманда Латушкі і Рух за свабоду” праз фактычную адмову ад праходжаньня імі паліграфічных праверак на супрацу з варожымі спецслужбамі.
Удзячны большай частцы фракцый “Воля”, “Незалежныя беларусы” і “Еўрапейскі выбар” за адкрытасьць і смеласьць у пытаньні бяспекі, звязанай з паліграфічнымі праверкамі ў КР.
Галасаваньне па паліграфу – лакмусавая папера “свой”-“чужы”, якая каторы раз паказала мне латэнтнасьць і інфантыльнасьць большай часткі такога інструмента як Каардынацыйная рада.
Інструмента, якім я не ачароўваўся, але бачыў да гэтага моманта патэнцыял стаць моцным і эфектыўным інструментам Нацыянальнага супраціву нелегітымнаму рэжыму лукашэнкі і маскоўскаму імперыялізму.
На практыцы важныя мне тэмы, звязаныя з нацыянальнымі інтарэсамі Беларусі застаюцца за бартом міжнароднай павесткі КР-3: дабраахвотнікі, бяспека, вайсковы накірунак.
Паліграф мусіў даць адказ на пытаньне: гэта адбываецца па асабістых перакананьнях часткі чальцоў КР альбо па службоваму абавязку ці пад прымусам.
Праз страту даверу да часткі ўдзельнікаў КР-3, я прыняў рашэньне да 16 снежня 2025 года спыніць сваю актыўную дзейнасьць унутры КР (як у рамках фракцыі “Воля”, так і ў рамках камісіі КР па нацыянальнай і рэгіянальнай бяспецы).
Працягваю выконваць узяты на сябе да 16.12.2025 года абавязак працы ў рамках Міжведамаснай вайсковай камісіі.
Канчатковае рашэньне, датычна да майго знаходжаньня ў КР-3 прыму на халодную галаву пасля 16.12.2025.
=Дэлегат фракцыі “Воля”, кіраўнік Камісіі па Нацыянальнай і рэгіянальнай бяспецы, былы добраахвотнік батальёна “Волат” Палка Каліноўскага – Ваш Аляксандр “Кусь” Клачко. 23.10.2025, Вільня.=