8 пытаньняў і адказаў пра блёк «Воля»1⃣ Тры галоўныя выклікі, якія стаяць перад Беларусьсю с…
14.05.2024Блёк Воля

Існаваньне Беларусі, як палітычнага суб’екту, вынішчэньне беларускай нацыі, калапс дэмакратычнай прававой сыстэмы.
Адсутнасьць эфэктыўнай супрацы паміж Офісам Сьвятланы Ціханоўскай, Аб’яднаным пераходным кабінэтам і Каардынацыйнай Радай. Недастатковая празрыстасьць і падсправаздачнасьць у працы гэтых органаў, а таксама недастатковае ўцягваньне беларускага грамадзтва ў прыняцьцё важных рашэньняў.
Мы падтрымліваем санкцыі супраць паплечнікаў рэжыму Лукашэнкі. Пры гэтым, неабходна ствараць умовы для немагчымасьці абыходу гэтых санкцыяў. Адмена санкцыяў у абмен на вызваленьне палітвязьняў не вырашае пытаньня спыненьня рэпрэсыяў. Толькі зьмена рэжыму прывядзе да вызваленьня ўсіх палітвязьняў і спыніць далейшыя рэпрэсыі.
Мы паважаем асабісты выбар кожнага чалавека і гатовыя да супрацоўніцтва з усімі суполкамі дзеля дасягненьня агульнай мэты.
Так, мы выступаем за рэгуляваную і кантраляваную прыватызацыю дзяржаўных прадпрыемстваў.
Так, люстрацыя неабходна. Люстрацыя павінна прымяняцца да тых, хто ўдзельнічаў у палітычных рэпрэсыях.
Беларусь знаходзіцца пад гібрыднай акупацыяй. Саўдзельнікам Расеі ў вайне супраць Украіны ёсьць рэжым Лукашэнкі.
Мы выступаем за перагляд адказнасьці па артыкуле 328 Крымінальнага кодэксу, асабліва ў дачыненьні да непаўнагадовых. Мы падтрымліваем дэкрыміналізацыю ўжываньня канабісу і яго легалізацыю для выкарыстаньня ў мэдыцыне.