У гэтую нядзелю, 19 траўня, ў Варшаве адбудзецца Вялікая палітычная канфэрэнцыя, прысьвечаная выбарам у Каардынацыйную Раду
Мерапрыемства арганізавана Каардынацыйнай Радай для абмеркаваньня будучыні Беларусі і стратэгіі палітычнага разьвіцьця. У праграме — выступы, дыскусыі і сэсыя пытаньняў з прадстаўнікамі розных палітычных групаў.
Блёк «Воля» на панэльных дыскусыях прадставяць Сяргей Кедышка, Генадзь Манько і Карына Маліноўская.