Добра, раз хацелі. Вось. Жонка на нейкі час вярнулася, дамовіліся, што калі не атрымаецца быць мужам…

Добра, раз хацелі. Вось. Жонка на нейкі час вярнулася, дамовіліся, што калі не атрымаецца быць мужам і жонкай, то хаця б не будзем ворагамі. Чалавек, здавалася, вёў сябе нармальна, але мне проста было дастаткова ўчора сустрэць яе з працы і зноў убачыць, што яе праводзіць той, з кім яна абяцала скончыць стасункі. Ён паляцеў зноў у кювет, але я бачу, што няма больш сэнсу губляць свой час.

Я расказваў, што раней скончыў стасункі з людзьмі, да якіх у жонкі была нездаровая рэўнасць. Дык вось з адным чалавекам я аднавіў стасункі і, ведаеце, стала лягчэй.
Мая вам парада: ніколі не рабіце як я. Не губляйце людзей з якімі вам лёгка, якія вас разумеюць. Ніколі!