Запрашаю вас на маю выставу «Praz fotaplionku: štodzjonnasc’ vajaroŭ», якая адчыняецца 26.10 у Вільн…

Запрашаю вас на маю выставу «Praz fotaplionku: štodzjonnasc’ vajaroŭ», якая адчыняецца 26.10 у Вільні, па адрасе: Vytenio g. 50D.

На выставе вы зможаце пабачыць тое, што я наздымаў з вясны 2023 года да вясны 2025 года на розныя плёначныя фотаапараты.

На фота баявы быт і трэніроўкі розных падраздзяленняў палка Каліноўскага, часткай якога я маю гонар быць.

Гэта ўжо другая мая выстава. Першая адбылася ў чэрвені ў Варшаве.

Адкрыццё выставы 26 кастрычніка а 15:00. Падчас адкрыцця я распавяду больш пра тое, у якіх умовах рабіў гэтыя здымкі.

Буду рады пабачыць знаёмыя твары і пазнаёміцца з новымі людзьмі. Да сустрэчы на выставе!