11 лістапада ў Варшаве нацыяналісты выйдуць на марш нацыянальнага гонару. У той жа дзень адбудзецца антыфашысцкая контрдэманстрацыя салідарнасці, якую мы заклікаем наведаць.
Для нацыяналістаў не можа быць адказу на пытанне “Чый Міцкевіч?” ці “Чыя Вільня?” які б задавальняў усіх. Нацыяналізм падзяляе, стварае падмуркі для канфліктаў. Трагічныя падзеі Валынскай разні (1943) ці Гайнаўкі (1946) былі выкліканыя нацыяналізмам і могуць паўтарыцца.
Каб разам супрацьстаяць імперскім гегемонам, нам патрэбна аб’яднаўчая салідарнасць і адмова ад эгаістычнага нацыяналізму. Нам трэба пільнаваць, каб унутры дэмакратычных колаў не пашыраліся аўтарытарныя тэндэнцыі. Бо фашызм гэта не толькі пра Z альбо свастыку, а пра дамінацыю дзяржавы і нацыі над асобай. Фашызмы маюць розны кшталт і колер, але паўсюль для іх чалавек толькі паліва, якое існуе толькі каб асвятляць імя нацыі, ды заадно распальваць варожасць.
11 лістапада а 14:00 на pl. Unii Lubelskiej контрдэманстрацыя салідарнасці