Расейскія гібрыдныя атакі ў ПольшчыЎ Яраслаў”і, ў кляштары адбыўся напад. Быў забіты сьвятар, некаль…

Канал Шукаем Беларусаў #Навіны_суполак #Палітыка

Расейскія гібрыдныя атакі ў Польшчы

Ў Яраслаў”і, ў кляштары адбыўся напад. Быў забіты сьвятар, некалькі асобаў паранена. Забойцам каказаўся, як паведамляюць, “грамадзянін Украіны”. Учора расейскі верталет перасек польскую мяжу, сеньня ў начы была падпалена інфраструктурная кропка Starlinku, дзень раней на чыгуначных рэйках былі пакладзеныя бятонныя пліты.
Расейскія гібрыдныя ўдары пачынаюць набіраць інтэнсіўны характар. Правакацый становіцца ўсе больш, як і ўзмацняецца іх агрэсіўны кшталт.

Дзяржава не пясьпявае рэагаваць, больш таго, расейцы б’юць па вельмі абвостраным кропкам. Забойства сьвятара ў сьвятым мейсцу напэўна ўзьніме хвалю ненавісьці да украінцаў, атмасьфера і без таго вельмі напружаная.

Не сумняюся ў тым, што ў гэтым забойстве могуць быць ўплывы сьпецслужбаў. Бо вельмі адпаведны момант, вельмі безсэнсоўныя дзеяньні. (Адразу ўзгадалася забойства Парубія).
Вядома, што расейскія службы даволі актыўны сярод рускамоўнай дыяспары і выкарыстоўваюць усе магчымасьці для арганізацыі правакацый.

Нават калі высьветліцца, наяўнасьць вонкавых уплываў, “рука Масквы”, інфармацыйная хваля зробіць сваю справу.
Відавочна, што Польшча становіцца адной з галоўных мэтаў ўдараў Масквы, і тут даволі шмат зонай канфлікту ў якія патрапляюць беларусы. Міжэтнічны канфлікт будуць распальваць надалей.

Мэта: няўпэўненасьць, безабароннасьць, канфліктнасьць, узмацненьне атмасферы вайны і страху.