https://catholic.by/3/news/belarus/13198-stanovishcha-vernika-u-belarusi-vyklikae-zaklapochanasts-katalitskaga-fondu-dapamaoga-kastsjolu-patrebe Становішча вернікаў у Беларусі выклікае заклапочанасць каталіцкага фонду «Дапамога Касцёлу ў патрэбе» 20 красавіка быў прадстаўлены чарговы даклад каталіцкага фонду «Дапамога Касцёлу ў патрэбе» ( Aid to the Church in Need ), у якім адлюстраваны парушэнні свабоды веравызнання ў свеце.
Царква
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
ЮНЕСКА ацаніла ўнёсак хрысціянства ў адукацыю, навуку і культуру
ЮНЕСКА ацаніла ўнёсак хрысціянства ў развіццё адукацыі, навукі і культуры Арганізацыя аб’яднаных нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА) склала спіс з 60-і вялікіх гістарычных асоб, гадавіны і юбілеі якіх будуць адзначацца ў 2022–2023 гадах. У іх шэрагу таксама хрысціянскія дзеячы. Як паведамляе польская рэдакцыя парталу Vatican News, уключэннем у спіс прозвішчаў хрысціянскіх навукоўцаў і святых […]
Вучэнне Айцоў: новы чалавек спявае Госпаду новую песню
#Вучэнне_Айцоў «Спявайце Пану новую песню, хвала Яму на сходзе святых» (Пс 149, 1). Гэтыя словы заклікаюць нас спяваць Госпаду новую песню. Новы чалавек зможа заспяваць новую песню. З дапамогаю песні выказваецца радасць і, калі прыгледзімся больш старанна, любоў. Хто зможа любіць новае жыццё, той зможа заспяваць новую песню. А чым ёсць новае жыццё, нас павучае […]
Папа Францішак заклікаў маліцца аб міры ва Украіне
Папа Францішак памаліўся аб міры ва Украіне 18 красавіка ў Ватыкане падчас малітвы «Уладарка Неба» Папа Францішак заклікаў вернікаў з усяго свету маліцца аб міры ва Украіне. «Я з вялікай трывогай сачу за падзеямі ў некаторых рэгіёнах на ўсходзе Украіны, дзе ў апошнія месяцы пачасціліся выпадкі парушэння рэжыму спынення агню, і з глыбокай занепакоенасцю адзначаю павелічэнне […]
У Мінску адзначылі 30-годдзе адраджэння структур Касцёла ў Беларусі
У Мінску адзначылі 30-годдзе адраджэння структур Касцёла ў Беларусі. Нунцый Ёзіч упершыню служыў па-беларуску У нядзелю 18 красавіка ў мінскай катэдры Найсвяцейшага Імя Марыі адбылася ўрачыстая Эўхарыстыя, цэлебрацыю якой у інтэнцыі падзякі за 30-годдзе адраджэння структур Касцёла ў Беларусі ўзначаліў прадастаўнік Папы Францішка ў нашай краіне арцыбіскуп Антэ Ёзіч. Разам з ім святую Імшу цэлебравалі […]
Біскуп Алег Буткевіч абраны старшынём Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі
Абраны новы старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі Навіны хрысьціянскага сьвету16.04.2021 Абраны новы старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч абраны новым старшынём Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі (ККББ). Выбары прайшлі 14 красавіка 2021 году на 80-м пленарным пасяджэньні біскупскай асамблеі. Пасяджэньне было прымеркаванае да 30-годдзя адраджэньня структураў Каталіцкай Царквы ў […]
Юбілейны Год сьв. Язэпа і спецыяльныя адпусты за чытанне Акафіста
8 сьнежня 2020 г. Яго Сьвятасьць Папа Францішак апублікаваў Апостальскі ліст “Patris corde” – “Бацькоўскім сэрцам”, у якім з нагоды 150-годдзя прызнання св. Язэпа Апекуном Каталіцкай Царквы, абвясьціў Юбілейны Год сьв. Язэпа: з 8 снежня 2020 г. па 8 снежня 2021 г. На час Юбілейнага Года Сьвяты Айцец Францішак удзяліў спецыяльныя адпусты (індульгенцыі) – між […]
Брат Анатоль Ярошка прызначаны новым дырэктарам Caritas Мінск
У Caritas Мінск — новы дырэктар 15 красавіка новым дырэктарам Дабрачыннага каталіцкага таварыства Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі быў прызначаны брат Анатоль Ярошка, капуцын, які змяніў на гэтай пасадзе свайго сабрата Андрэя Жылевіча. Адпаведны дэкрэт падпісаў Апостальскі адміністратар sede vacante Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Казімір Велікаселец. Днём раней ён вызваліў ад гэтай пасады брата Андрэя Жылевіча OFMCap, які ўзначальваў архідыяцэзіяльны Caritas на працягу апошніх пяці гадоў. […]
Бэнэдыкту XVI споўнілася 94 гады
Бэнэдыкту XVI споўнілася 94 гады 16 красавіка 2021 г. Бэнэдыкту XVI, 265-му Пантыфіку ў гісторыі Касцёла, споўнілася 94 гады. Як пераемнік св. Яна Паўла II, ён кіраваў Касцёлам з 19 красавіка 2005 г. да адстаўкі ў 2013 г. Бэнэдыкт XVI быў першым немцам на Пасадзе св. Пятра з часоў Віктара II (1055-1057) Сваё папскае імя ён […]
Рэлігійныя арганізацыі Украіны заклікалі да мірнага вырашэння канфлікту
Украіна: рэлігійныя арганізацыі заклікаюць да захавання міру ў краіне З прычыны росту напружання на ўкраінска-расійскай мяжы і пагрозы аднаўлення ваенных дзеянняў у гэтым рэгіёне Агульнаўкраінская рада Цэркваў і рэлігійных арганізацый апублікавала 12 красавіка спецыяльную заяву, у якой заклікае «да пошуку шляхоў мірнага вырашэння» канфлікту. Як паведамляе Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ, ва ўступе аўтары ўказваюць на абвастрэнне сітуацыі ў […]