Беларусы ў Сакартвэлла

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

«Кропка» ў Тбілісі: кінапрагляд, курсы ангельскай і настольныя гульні ў лістападзе

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

«Кропка» — гэта праект, які вы ствараеце самі разам з намі! На гэтым тыдні мы сустракаемся для таго, каб паразмаўляць пра важнае і не толькі. 11 лістапада (панядзелак), 18:45Кінапрагляд у межах Тыдня асветніцкіх дзеянняў за роўнасць і інклюзію. Фільм «Human» Запіс праз форму. 12 лістапада (аўторак), 19:00Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to me» (пачатковая группа) […]

Прагляд і абмеркаванне фільма «Human» у Прасторы Кропка 11 лістапада

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Прагляд і абмеркаванне фільма «Human»У рамках тыдня Асветніцкіх дзеянняў за роўнасць і інклюзію запрашаем разам паглядзець і абмеркаваць дакументальны фільм «Human» (2015). Цягам трох год рэжысёр Ян Арцюс-Бертран з камандай правялі 2020 інтэрв’ю ў 60 краінах свету – у выніку атрымалася масштабная калекцыя гісторый пра тое, што значыць быць чалавекам. Прапануем разам паглядзець першую частку […]

У Тбілісі 9 лістапада пройдзе сустрэча для падтрымкі беларускіх палітвязняў

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Пішам і малюем для палітвязняў разам! Негледзячы на цэнзуру лісты застаюцца асноўным спосабам падтрымаць палітвязняў. У суботу 9 лістапада а 15:00 мы сустрэнемся каб: зрабіць паштоўкі сваімі рукамі і падпісаць гатовыя зрабіць іллюстрацыі, якія будзем адпраўляць усім вязням ад беларусаў ГрузііПадзяліцца лайфхакамі, як абыйсці цэнзуруПаразмаўляць як яшчэ дапамагчы нашым палітвязням Для запісу на ліставанне рэгістрацыя. […]

Прастора КРОПКА ў Тбілісі запрашае на курсы ангельскай і беларускі нэтворкінг у лістападзе

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Вітаем, сяброўкі і сябры! На гэтым тыдні расчыняем дзверы для вас у гэтыя дніАбірайце мерапрыемства на свой густ!5 лістапада (аўторак), 19:00Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to me» (пачатковая группа) Запіс праз форму рэгістрацыі. 6 лістапада (серада), 19:00Клуб беларускамоўнага нэтворкінга Запіс праз апытанку. 7 лістапада (чацвер), 19:00Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to me» (группа Intermediate і […]

Прэзентацыя навагодняй версіі каманднай (НЕ)гульні ў Тбілісі 9 лістапада

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Прэзентацыя навагодняй версіі каманднай (НЕ)гульні Набліжаецца новы год, час карпаратываў і камандных мерапрыемстваў. А яшчэ гэта час падвядзення вынікаў і планавання на наступны год. Запрашаем HR-менеджар_ак, трэнера_к, псіхалаг_інь і ўсіх зацікаўленых зрабіць гэта разам на дэманстрацыі навагодняй версіі настольнай (НЕ)гульні для каманд. Калі вы хочаце падарыць вашай камандзе 2,5 гадзіны незвычайнага каманднага мерапрыемства, якое дазволіць […]

Прастора КРОПКА просіць ацаніць карысць і значэнне закрытай «Кропкі»

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Прастора КРОПКА pinned « Вітанкі, даражэнькія! Напэўна вы ўжо чулі навіны пра закрыццё «Кропкі». Нам вельмі важна зразумець, наколькі мы былі карыснымі ўвесь гэты час і што было асабліва каштоўным для вас. Што вам дала «Кропка»? (Выберыце адзін ці некалькі варыянтаў):»

Як змагацца з інфармацыйнай хваляй: парады каманды «Кропкі» і карысныя рассылкі

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

У свеце міліёна навін, карысных артыкулаў, прапаноў па вучобе/працы і іншага кантэнту можна з’ехаць з глузду. Як мы змагаемся з інфармацыйнай хваляй? Мы ў камандзе вельмі любім рассылкі. Яны прыходзяць на электронную пошту, таму не трэба маніторыць бясконцыя тэлеграм-каналы. Мы прапануем вам выбраць 2-4 рэсурсы, якія вам больш адгукаюцца, і падпісацца на іх. З радасцю […]

Курс размоўнай ангельскай «Talk to Me» працягваецца да канца лістапада ў прасторы «Кропка»

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

ДОБРЫЯ НАВІНЫ! Так-так, такія таксама маем. Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me» працягваецца да канца лістапада! Разам з Кацярынай, білінгвай і міжкультурнай камунікатаркай, якая пражыла ў Амерыцы 13 гадоў, мы працягнем сустракацца двойчы на тыдзень. Калі вы ўжо валодаеце мовай, але не можаце ці саромеецеся на ёй размаўляць, або калі ў вас ужо ёсць […]

Прастора КРОПКА запрашае на курсы і мерапрыемствы ў канцы кастрычніка — пачатку лістапада

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Даражэнькія, апошнія месяцы нашай працы хочам правесці разам з вамі! Таму чакаем вас на гэтым тыдні. Падрыхтавалі для вас сапраўдныя скарбы, а не івэнты. 29 кастрычніка (аўторак), 19:00Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to me» (пачатковая группа) Запіс праз форму рэгістрацыі. 30 кастрычніка (серада), 19:00Квіз ад «Мега Сапега» Запіс праз форму. 31 кастрычніка (чацвер), 19:00Курс размоўнай […]

Майстар-клас па маляванні на адзенні для беларускіх жанчын у Тбілісі 3 лістапада

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Малюем на адзенні: майстар-клас ад мастачкі Людмiлы Тальяно Дарагія беларускі Грузіі, запрашаем вас на майстар-клас па маляванні на адзенні. Вы пазнаёміцеся з чароўным светам творчасці. Дазнаецеся пра правілы карыстання акрылам па тканіне. Для каго: для жанчын беларусак. Што спатрэбіцца? Вазьміце з сабой чыстую цішотку, худзі ці шопер любога колеру. У складзе тканіны павінна быць пераважна […]