Беларусы ў Літве

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Набор на бясплатныя групавыя заняткі па кіраванні стрэсам для беларусаў у Вільнюсе

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Сябры, ідзе набор на групавыя заняткі па кіраванні стрэсам для беларусаў! Сур’ёзныя змены ў жыцці чалавека могуць аказваць негатыўны ўплыў на розныя сферы яго дзейнасці і выклікаць стрэс. наступствамі працяглага стрэсу могуць быць фізічныя праблемы, безуважлівасць, пагаршэнне памяці, запаволенне мыслення, няздольнасць засяродзіцца, дакучлівыя негатыўныя думкі, няўважлівасць, прыгнечаны настрой, трывога, страх, расчараванне, неспакой, гнеў, разгубленасць і […]

Набор на бясплатныя курсы літоўскай мовы для пачынаючых ад валантораў Літоўскага чырвонага крыжа

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Сябры, ідзе набор на курсы літоўскай мовы для пачынаючых ад валантораў Літоўскага чырвонага крыжа. Удзел магчымы незалежна ад вашага статуса легалізацыі. Можна абраць зручны дзень і час. Заняткі – бясплатныя! Спасылка на форму рэгістрацыі – тутака >>

15 сакавіка ў Замку Наталля Калегава правядзе кансультацыі па міграцыі

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Паважанае спадарства, Сення (пт) 15 сакавіка з 18:00, Наталля Калегава  будзе праводзіць у Замку  традыцыйныя кансультацыі па пытаннях міграцыі. Папярэдні запіс – абавязковы:@natalex_dapamoga Чакаем Вас! Замак, Naujoji Riovoniu 10 Расклад заняткаў у Замку на тыдзень 11-17 сакавіка: Панядзелак 11:00 – Заняткі па фізічнай культуры з элементамі ёгі. 12:30 – Pokalbiai lietuvių kalba – Размовы на […]

Бацькі будучых 1-3 класаў запрашаюцца на сход па навучанні на беларускай мове ў Вільні

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Бацькі будучых 1-,2-, 3-класнікаў, якія жадаюць навучаць дзяцей у школе на БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ з верасня, запрашаем вас на агульны бацькоўскі сход! Плануецца: знаёмства з настаўнікамі, арганізацыйныя пытаньні, дапамога афармлення заяўкі ў муніцыпалітэт, знаёмства паміж сабой. 16 сакавіка | 18:00 Музей ім. Луцкевіча (Vilniaus g. 20) Пытанні – ў дырэкт: @volga_sem Беларускія бацькі Вільні! Ад 1-га […]

Паказ фільма «Беларусь Жыве. Беларуская вайна ва Ўкраіне» і дыскусія ў Вільнюсе 18 сакавіка

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Запрашаем на прыгляд фільма «Беларусь Жыве. Беларуская вайна ва Ўкраіне» і дыскусію апасля.Праграма:19:30 – Паказ фільма (на беларускай/рускай мовах з літоўскімі субтытрамі)20:30 – Дыскусія Пытанні, якія будуць узнятыя:Як выглядае супраціў, якi icнуе ў Менску i iншых гарадах Беларусi, на полі бою ва Украіне і сярод беларускай дыяспары ў Літве, Польшчы і іншых краінах? Якой мы […]

Выступ Рамана Арлова і Кацярыны Ваданосавай на Шпакоўніку ў Вільні 9 сакавіка 2024

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Відэа са Шпакоўніка ў Вільні з натхняльным выступам Рамана Арлова і чароўнай непаўторнай Касі Ваданосавай >> Кацярына Ваданосава – спявачка і аўтар вершаў і музыкі да іх.  Медыйная асоба, тэлевядучая і журналістка.  Паслядоўна адраджае традыцыйны народны беларускі строй. Раман Арлоў – музыка і аўтар папулярных песен, заснавальнік гурта J:Морс (Беларусь). Дарэчы, у верасні 2021 года […]

Спантанны флэшмоб: 6,5 або 65 еўра на камуналку Замка ў Вільнюсе ў гонар юбілею Аляксандра Калегава

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Арганізаваўся спантанны флэшмоб – 6,5 / 65 еўра ці кратныя сумы на камуналку Замка каб павіншаваць Аляксандра Калегава з юбілеем, падтрымаўшы беларусаў! Далучайцеся: PayPal: [email protected]: VŠĮ Dapamoga LTLT263500010016529238SWIFT: EVIULT2VXXXBank: Paysera LT, UABPilaitės pr.16, Vilnius,LT-04352, Lithuania Сёння 65-гадовы юбілей у Аляксандра Калегава! Аляксандар – муж Наталлі Калегавай. У 2021 годзе ён набыў ва ўласную маёмасьць будынак, […]

Аляксандр Калегаў адзначае 65-гадовы юбілей і кіруе Замкам беларусаў у Вільнюсе

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Сёння 65-гадовы юбілей у Аляксандра Калегава! Аляксандар – муж Наталлі Калегавай. У 2021 годзе ён набыў ва ўласную маёмасьць будынак, які мы з вамі ведаем як Замак, каб адкрыць там гатэль.Але ж, ўмяшалася каханне і ўсе пайшло па іншаму сцэнарыю любоў Наталлі Калегавай да беларусаў і каханне Аляксандра да Наталлі змянілі пляны: будынак стаў Замкам […]

Таленавітая беларусачка Крысціна спявала песню на літоўскай мове ў Лентварысе 11 сакавіка

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Паглядзіце, як прыгожа таленавітая беларусачка Крысціна спявала песню на літоўскай мове на канцэрце ў Лентварысе 11 сакавіка!

Фота з марша ў Вільні, прысвечанага Дню аднаўлення незалежнасці Літвы 11 сакавіка

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Фота з учорашняга марша, прысвечанага Дню аднаўлення незалежнасьці Літвы. Паважанае спадарства, 11 сакавіка ў Літве святкуецца Дзень аднаўлення незалежнасці Літвы – адно з галоу́ных нацыянальныя святау́. У гэты дзень а 12:35 Dapamoga запрашае вас прыняць удзел у маршы «Дарога аднаўлення незалежнасці» у Вільні па праспекце Гедыміна…