Беларусы ў Літве

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Віленскі клуб Сябрына запрашае зрабіць калядныя ўпрыгожванні 16 сьнежня

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Шаноўнае спадарства, віленскі клуб Сябрына запрашае разам зрабіць калядныя ўпрыгожваньні:1. Павукоў (накшталт саламяных, толькі з картону).2. Выцінанкі. Паліна Курановіч, майстрыца, павучыць нас.Паліна скончыла кафедру этналогіі і фальклору БДУКіМ, займаецца сьпевамі, традыцыямі. Вывучае этнаграфію. Любіць рабіць беларускія строі. Вышывае процягам. Рабіла сабе 3 строі. Па магчымасьці адну выцінанку прасілі б вас падорыць арганізатарам мерапрыемства для ўпрыгожваньня […]

Бясплатныя заняткі па фізкультуры з ёгай у Замку ў Вільнюсе кожны панядзелак

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Паважанае спадарства,нагадваем: па панядзелках у Замку занятак па фізічнай культуры з элементамі ёгі і дыхальных практык, накіраваных на палягчэнне псіхаэмацыйнай напругі. Практыка падыходзіць для людзей з любой фізічнай падрыхтоўкай і з’яўляецца і формай рэабілітацыі пасля траўмаў і стрэсу. Заняткі праводзіць сертыфікаваны спецыяліст. Прыходзьце ў зручным адзенні.Па магчымасьці прыносьце свае кілімкі. Папярэдняя рэгістрацыя не патрабуецца.  Заняткі […]

Мікіта Камянецкі выступае на вуліцах Вільнюса пасля вымушанага выезду з краіны

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Вялікі наш сябар, удзельнік нашых святочных праграм Мікіта Камянецкі mikita.music У 2020 годзе Мікіта актыўна выступаў на дваровых канцэртах. Пасля аднаго з такіх канцэртаў яго затрымалі, дасталі наўпрост з таксі і адправілі адбываць суткі. Пасля гэтага музыка вымушаны быў пакінуць краіну, як і многія іншыя. Зараз Мікіту можна пабачыць і паслухаць на вуліцах Вільнюса.Ён так […]

2020 год: Мясцовае насельніцтва цёпла сустракала беларусаў і падтрымлівала Аляксея Санчука

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

2020 год. Вельмі па-добраму беларусаў сустракала мясцовае насельніцтва. Акцыя ў падтрымку Аляксея Санчука – барабаншчыка, які запальваў сэрцы рытмам на масавых маршах у 2020 годзе. Данаты ад нашага вялікага сябра – Святланы Алексіевіч. Нашы першыя сцягі ад нашых пастаянных партнёраў www.flagmanas.lt #ГісторыяDapamoga

Варта Святла шукае вартаўнікоў на снежань для запальвання свечак у Вільні

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Варта Святла: Шукаем вартаўнікоў на снежань!  Вартаўнік – чалавек, які ўвечары прыходзіць прыглядзець мемарыял і запаліць свечкі.Каб далучыцца – ўпішыце свой тг нік-нэйм насупраць зручнай даты у таблічцы тутака >> Варта Святла – мемарыял у Вільні, прысвечаны загінулым беларусам, які гарыць кожны вечар са жніу‌ня 2020га. Хочаце зрабіць свой унесак у бесперапынную працу Варты Святла? […]

7 снежня ў Беларускім Замку прайшоў монаспектакль і канцэрт Аляксандра Памідорава

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

7 снежня ў Беларускім Замку адбыўся вечар мастацтва і музыкі Монаспектакль Алены Багдановіч “Дзе б мы ні прычалілі”. Незвычайны спектакль паводле мемуараў Надзеі Тэфі, у выкананні таленавітай актрысы і рэжысеркі Алены Багдановіч – сябра нашай арганізацыі.Падчас спектаклю мы нібыта перажылі разам з пісьменніцай яе цяжкае падарожжа праз эміграцыю, успаміны і пошук сябе ў свеце. Глыбокая […]

5 снежня ў Беларускім Замку прайшла сустрэча пра тэлефоннае і інтэрнэт махлярства

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

5 снежня ў Беларускім Замку адбылася сустрэча ў межах праграмы «Даведайся пра свайго суседа». Паразмаўлялі са спадарыняй Дыянай, прадстаўніцай паліцыі, аб тэлефонным/інтэрнет махлярстве. Якія псіхалагічныя/тэхнічныя хітрасці выкарыстоўваюць злачынцы?Аб чым патрэбна памятаць, каб не трапіць пад іх уздзеянне?Па якіх прыкметах адрозніць ашуканца? Запіс сустрэчы, дзе ёсць адказы на ўсе гэтыя пытанні і не толькі, можна паглядзець […]

Наталля Калегава праводзіць традыцыйныя кансультацыі па міграцыі ў Замку сёння з 18:00

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Паважанае спадарства, сёння, у пятніцу, з 18:00, Наталля Калегава будзе праводзіць у Замку  традыцыйныя кансультацыі па пытаннях міграцыі. Папярэдні запіс – абавязковы:@natalex_dapamoga Чакаем Вас! Беларускі Замак, Naujoji Riovoniu 10