Інстытут беларускае мовы і Таварыства Беларускай Культуры ў Літве Запрашаюць на прэзентацыю праграмы „Беларусазнаўства“ і дыскусію па тэме. Сустрэча будзе цікавая і тым, хто хацеў бы прайсці падобны курс, і тым, хто хацеў бы яго выкладаць.Веды пра краіну і народ — важны фон для вывучэнні мовы. Незалежныя даследчыкі пры падтрымцы Central Project Management Agency (CPVA) […]
Беларусы ў Літве
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Сёння дзень нараджэння нашага цудоўнага сябра і таленавітага музыканта
Яшчэ паспеў! Сёння дзень нараджэння ў нашага цудоўнага сябра, чалавека, якога мы палюбілі ўсёй душой, калі ён яшчэ прыехаў з лагера для бежанцаў, каб прывесці ў парадак наш склад. Чалавека, які заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу ў цяжкую хвіліну, добры, шчыры… і, як аказалася, таленавіты музыкант, закаханы… у Рок!)
Піт Паўлаў прэзентуе гімн беларускага выгнаньня “Tu, tu-tu-tu-tu, Тут”
Сёння адбылася прэм’ера! Піт Паўлаў – “Tu, tu-tu-tu-tu, Тут” – гімн беларускага выгнаньня. Гэта песьня пра нас – тых, хто быў вымушаны пакінуць Радзіму, хто пракладае новыя маршруты, але сэрцам застаецца там, на Радзіме і там, дзе ідзе змаганьне. Падставай для стварэньня песьні стала інструмэнтальная п’еса паводле песьні Джоао Гілберто. Міксаваньне і мастэрынг – Semi […]
Lietuvos Raudonasis Kryžius и ArtScape приглашают мигрантов на бесплатную экскурсию в галерею 12 апреля
Lietuvos Raudonasis Kryžius и ArtScape приглашают школьников 7-16 лет и их родителей, бесплатно посетить экскурсию-эдукацию в Национальной галерее Литвы в Вильнюсе в субботу 12 апреля в 12:00 ! Встреча называется «Медленнее: разговоры об искусстве», не требует знаний истории искусства и поможет всем, даже тем, кто впервые пришел в галерею, познакомиться с искусством! В рамках мероприятия […]
Кансультацыі па міграцыі з Наталляй Калегавай у нядзелю 13 красавіка ў 18:00 ў Беларускім Замку
Паважанае спадарства, на гэтым тыдні кансультацыі з Наталляй Калегавай па пытаннях міграцыі пройдуць у нядзелю 13 красавіка з 18:00. Папярэдні запіс – абавязковы: @nk_dapamoga Чакаем Вас! Беларускі Замак, Naujoji Riovoniu 10
У чэрвені ў Вільні пройдзе канцэрт Ермена Анці, стваральніка гурта «АДАПТАЦЫЯ»
У чэрвені ў Вільні плануецца канцэрт Ермена Анці – легендарнага казахстанскага паэта і музыкі, стваральніка гурта «АДАПТАЦЫЯ». А покуль… Тры з паловай гадзіны да прэм’еры! Сябры, 11 красавіка а 1:00 (адна гадзіна нуль хвілін) па часу Уладзівастока на ютуб-канале Ермена Анці і Адаптацыя, прэм’ера кліпа на песню «Нафта ў абмен на прадукты харчавання». Вось што […]
Гуманітарная дапамога і сеткі з Замку адпраўлены ва Украіну
Чарговая ўчора даплеценая сетка з Замку і партыя гуманітарнай дапамогі (памперсы, бялізна для шпіталяў і іншае) сёння ўначы з’ехалі ва Украіну. Дзякуем “Віленскім павукам” за матэрыялы для сетак, усім, хто завітвае ў Замак іх плесці
Семінар у Беларускім Замку пераносіцца на 12 красавіка, 18:30
Увага Семінар пераносіцца. Вызначаем дату і час.У бліжэйшы час зробім аб’яву. Семінар пераносіцца, вызначаем дату 12 красавіка, у суботу, а 18:30 запрашаем у Беларускі Замак на семінар з бухгалтарам. Спецыяліст правядзе кансультацыю па дэклараванні падаткаў у гэтым годзе і адкажа на вашы пытанні. Чакаем вас! Беларускі Замак…
Семінар з бухгалтарам па дэклараванні падаткаў 12 красавіка ў Беларускім Замку
Семінар пераносіцца, вызначаем дату 12 красавіка, у суботу, а 18:30 запрашаем у Беларускі Замак на семінар з бухгалтарам. Спецыяліст правядзе кансультацыю па дэклараванні падаткаў у гэтым годзе і адкажа на вашы пытанні. Чакаем вас! Беларускі Замак, Naujoji Riovonių 10
Шпацыр «Her-story альбо Жанчыны Вільні» 12 красавіка з «Карчмой 1863»
Сябры, разам з “Карчмой 1863” запрашаем Вас у гэтую суботу 12 красавіка на незвычайны шпацыр “Her-story альбо Жанчыны Вільні”. Звычайна гісторыя апісваецца як сьвет мужчын, але дзе ж у гэтым апісаньні жанчыны? Давайце выправім гэтую хібу і разам паглядзім на гарадскую спадчыну Вільні вачыма жанчынаў. Падчас шпацыру вас чакаюць гісторыі выбітных літаратарак, мецэнатак, удзельніцаў паўстаньняў […]