Навіны_суполак

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Вызваленыя і вывезеныя ў Вільню разам з Сяргеем Ціханоўскім: бізнэсмен, беларуска са Швецыі і хлопец

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Бізнэсмен, беларуска са Швецыі, хлопец, асуджаны за чат на пецярых. Каго яшчэ вызвалілі і вывезлі ў Вільню разам з Сяргеем ЦіханоўскімРасказваем падрабязней. https://nashaniva.com/370760Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370760

Святлана Ціханоўская пракаментавала вызваленне Сяргея Ціханоўскага і іншых палітвязняў

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

«Мы не скончылі. Усе павінны быць вызваленыя» — Святлана Ціханоўская пракаментавала вызваленне палітвязняў Яна падзякавала Дональду Трампу і іншым амерыканскім чыноўнікам. «Мой муж Сяргей на волі! Цяжка апісаць радасць у маім сэрцы. Мы не скончылі. 1150 палітычных зняволеных застаюцца за кратамі. Усе павінны быць вызваленыя», — напісала яна ў «Х». Сяргей Ціханоўскі і яшчэ 13 […]

Вызваленыя палітвязні, уключаючы Сяргея Ціханоўскага, вывезены ў Літву

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

На дадзены момант вядома пра вызваленне Сяргея Ціханоўскага, былой дацэнткі МДЛУ Наталлі Дулінай, журналіста «Радыё Свабода» Ігара Карнея, 69-гадовай беларускі Швецыі Галіны Краснянскай, актывіста анархічнага руху Акіхіры Гаеўскага-Ханады, фігуранта справы «Саюза Беларускага Нацыянальнага Шчыта» Кірыла Балахонава, бізнэсоўца Сяргея Шэлега. Вызваленых палітвязняў адразу вывезлі ў Літву. Сяргей Ціханоўскі і яшчэ 13 палітвязняў на волі

101 год з дня нараджэння Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

101 год з дня нараджэння Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава Падрыхтавалі для вас падборку, што пачытаць/паслухаць/паглядзець пра сумленне беларускай нацыі, як Быкава называлі сучаснікі: «Афганец» – гісторыя кілера ці…? Запавет Васіля Быкава Паслухмяны сын і ўважлівы да дробных просьбаў бацька. Якім быў Васіль Быкаў у сям’і Быкаў: вастрыня адзіноты Фарматны і нефарматны Васіль Быкаў Васіль […]

Чаму трэба пісаць лісты палітвязням і як гэта дапамагае ім у 2025 годзе

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Пісаць палітвязням трэба! І вось чаму: 1. Не ўсе лісты губляюцца.У СІЗА (да суда) час ад часу нават лісты ад незнаёмых людзей прарываюцца. Бываюць перыяды, калі «блакуюць» усё, але бывае і «адліга» і тады людзі атрымліваюць лісты. Такія перыяды былі нават у гэтым годзе. 2. У калоніі складаней, але і тут здараюцца выключэнні.У калоніі амаль […]

Легендарныя выказванні Васіля Быкава ў дзень яго нараджэння

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

«Творца асуджаны на сталае супрацьстаянне з уладай». Легендарныя выказванні Васіля Быкава Ганна Ермаковіч Сёння дзень народзінаў Васіля Быкава. Верагодна, ён мог бы шмат чаго сказаць наконт таго, што адбываецца цяпер. Але і ў тым, што Быкаў паспеў прамовіць, беларусы знойдуць для сябе адказы, супакаенне і «кволую свечку надзеі». Чытаць далей Чытаць без VPN

101 год з дня нараджэння Васіля Быкава — класіка беларускай літаратуры і голасу нацыі

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

У гэты дзень 101 год таму нарадзіўся Васіль Быкаў – класік беларускай літаратуры, чыя творчасць стала сумленнем і голасам беларускай нацыі. Ён ваяваў у Другой сусветнай вайне – і гэта моцна паўплывала на яго творчасць. Яго творчасць вылучаецца псіхалагічнай глыбінёй, лаканічным стылем і высокай мастацкай праўдай. У сваіх творах «Жураўліны крык», «Альпійская балада», «Сотнікаў», Быкаў […]

Трактарыст з Хойнікаў параўнаў сельскую гаспадарку Беларусі і Латвіі

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

«Разагнаць дармаедаў! Аддаць людзям зямлю!» Трактарыст з Хойнікаў, які цяпер жыве ў Латвіі, параўнаў сельскую гаспадарку там і ў нас Механізатар з Хойніцкага раёна Яўген Васількоў у 2020 годзе актыўна выказваўся супраць беларускай улады. Пасля затрыманняў ён разам з сям’ёй выехаў у Латвію і папрасіў палітычнага прытулку. Амаль пяць гадоў беларус працуе там па спецыяльнасці […]

Вітольд Дзісько — беларускі мастак, забіты КДБ у 1964 годзе

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Вітольд Дзісько — беларускі мастак, забіты КДБ Павел Хадзінскі Ворагі нацыянальнай ідэі з’явіліся не сёння і не ў 1994 годзе. Год за годам рэжым выбудоўваў карны рэпрэсіўны апарат, які імкнуўся вынішчаць усё вызвольна-беларускае. У гэты дзень у 1964 годзе папярэднікамі Караевых і Карпянковых быў забіты пастаўскі юнак Вітольд. Чытаць далей Чытаць без VPN

Пяць гадоў таму Віктар і Эдуард Бабарыкі сталі сімваламі гераізму і стойкасці ў Беларусі

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Пяць гадоў таму, здаецца, ні ад Віктара, ні ад Эдуарда Бабарыкаў ніхто не чакаў асаблівага гераізму – ні народ, ні ўлада. Бо людзі заможныя, прывычныя да добрай ежы, камфортнага жыцця і павагі, і раптам – беларуская турма, катаванні і пагрозы роднаму чалавеку. А выйшла так, што Віктар і Эдуард апынуліся ў спісе наймацнейшых. І адвакатка, […]