З Новым годам, сябры! Няхай кожны дзень дорыць святло і надзею, у доме пануюць цеплыня і згода, а ў сэрцы — спакой і ўпэўненасць. Толькі добрых навін вам у 2026 годзе і сіл для здзяйснення мараў! Жадаем усім людзям добрай волі сапраўднай свабоды і ўсяго найлепшага! Няхай міне цемра і святло прыйдзе ў дамы жыхароў […]
Навіны_суполак
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Навагодні зварот Святланы Ціханоўскай у 23:47 па мінскім часе на YouTube-канале
23:47 па мінскім часе — навагодні зварот Святланы Ціханоўскай! Не прапусціце трансляцыю звароту па спасылцы на YouTube-канале. Навагодні зварот Святланы Ціханоўскай 2026 / Новогоднее обращение Светланы Тихановской 2026 Сустрэнем Новы 2026 год разам у цёплай утульнай кампании беларусаў і беларусак!
У Варшаве развіталіся з беларускім інтэрв’юерам Мікітам Мелказёравым
«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам МелказёравымСёння ў Варшаве развіталіся з самым вядомым беларускім інтэрв’юерам, аўтарам ютуб-канала «Жыццё-маліна» Мікітай Мелказёравым. Развітанне сабрала некалькі соцень людзей. https://nashaniva.com/384702 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/384702
Сябры, калегі і беларусы развіталіся з Мікітам Мелказёравым на цырымоніі
На цырымонію развітання з Мікітам Мелказёравым прыйшлі сябры, калегі, удзячныя за яго працу беларусы https://nashaniva.com/384668 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/384668
30 снежня нарадзіўся беларускі дзеяч і палітзняволены Павел Севярынец
30 снежня 1976 года нарадзіўся беларускі дзеяч і неаднойчы палітзвянолены Павел Севярынец. Яго прыклад вельмі варты ўвагі, таму што паказвае, што ёсць сярод беларусаў прынцыповыя людзі, якія не цураюцца роднай культуры, у тым ліку мовы ды не баяцца гучна асуджаць камунізм і савецкі таталітарызм, ад якога растуць карані неасавецкага лукашэнкаўскага аўтарытарызму. Павал Севярынец быў між […]
Святлана Ціханоўская выказалася пра вызваленне 20 палітвязняў і неабходнасць спынення рэпрэсій
Святлана Ціханоўская — пра вызваленне 20 палітвязняў: «Я шчыра радая за 20 чалавек і іх сем’і, якія напярэдадні Новага года зноў могуць быць разам. Гэтыя людзі ніколі не павінны былі апынуцца за кратамі. І ніякія прымусовыя «пакаянні» і прызнанні віны не робяць іх вінаватымі. «Памілаванне» — гэта толькі першы крок. Людзі выйшлі з-за кратаў пасля […]
У Беларусі памілавалі 22 чалавек, сярод іх 20 палітвязняў, у тым ліку 15 жанчын
У Беларусі памілавалі 22 чалавек — сярод іх 20 палтівязняў Паведамляецца, што сярод іх 15 жанчын і 7 мужчын. 11 чалавек маюць непаўнагадовых дзяцей. Сцвярджаецца, што ўсе яны «звярнуліся на імя Лукашэнкі з хадайніцтвамі аб памілаванні, прызналі віну і раскаяліся ў зробленым». Калі вам вядома пра людзей, якія выйшлі на волю па памілаванні, калі ласка, […]
Шасцярых маладзёнаў асудзілі на тэрміны ад 10 да 13 гадоў у «справе Чорных салаўёў»
Шасцярых маладзёнаў асудзілі на тэрміны ад 10 да 13 гадоў — падрабязнасці «справы Чорных салаўёў» Стваральніцай суполкі ўлады называлі 16-гадовую грамадзянку Украіны Марыю Місюк. Таксама сярод затрыманых Трафім Барысаў, Сяргей Жыгалёў, Дзмітрый Захарошка, Анастасія Кліменка і Аляксандра Пуліновіч. Усіх падлеткаў абвінавачвалі ў «акце тэрарызму». Таксама ў прапагандысцкім фільме паказалі 18-гадовага Даніілу Гарасіма. Праваабаронцам стала вядомыя […]
Доктар Андрэй Любецкі правёў за кратамі больш за чатыры гады і застаецца ў спісе палітвязняў
Доктар Андрэй Любецкі, выбітны сківічны хірург, не выйшаў пасля сканчэння тэрміну. Ён ужо правёў за кратамі чатыры з паловай гады, колькі яму дадалі – невядома. Ён у спісах “экстрэмістаў” і “тэрарыстаў”. Наталля Любецкая, жонка Андрэя, таксама доктарка, была вымушаная з’ехаць разам з чатырма дзецьмі, бо ў чарговым “фільме” ад кдб яе зрабілі “шпіёнкай”. Жнівень 2020 […]
Святлана Ціханоўская пра вызваленне палітвязняў, кааперацыю і пазіцыю па Крыме
«Мне не падабаецца, што нас быццам сутыкаюць ілбамі — вось выйшлі людзі, якія будуць супрацьстаяць Ціханоўскай. З чаго вы гэта ўзялі?»Святлана Ціханоўская паразмаўляла са Зміцерам Лукашуком з «Еўрарадыё» пра вызваленні палітвязняў, штучную канкурэнцыю і Крым. Пра вызваленні «Кожны этап вызвалення людзей — гэта натхненне і новая дынаміка. Людзі выходзяць, прыносяць ідэі. З іх пункту гледжання […]