Палітыка

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў менскай турме НКУС расстралялі больш за сотню беларускіх інтэлігентаў

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў менскай турме НКУС адбылася адна з самых жудасных падзей у гісторыі беларускай культуры. За адну ноч расстралялі больш за сотню прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі – пісьменнікаў, паэтаў, вучоных, дзеячаў мастацтва. Сярод іх – вядомыя імёны: Тодар Кляшторны, Анатоль Вольны, Міхась Чарот, Алесь Дудар. Гэтая ноч атрымала […]

Адкрытае агульнае пасяджэнне Каардынацыйнай Рады 28.10.2025: Выхад блока “Воля” са складу КР

Блёк Воля #Палітыка

Адкрытае агульнае пасяджэнне Каардынацыйнай Рады, 28.10.2025 1) Выхад блока “Воля” са складу КР — заслухаць пазіцыі ўдзельнікаў Аляксандра Клачко, а таксама меркаванні Пятра Маркелава і Віталя Пацехіна. https://youtube.com/live/Lox26DMUrwM Адкрытае агульнае пасяджэнне Каардынацыйнай Рады, 28.10.2025 1) Выхад блока “Воля” са складу КР — заслухаць пазіцыі ўдзельнікаў Аляксандра Клачко, а таксама меркаванні Пятра Маркелава і Віталя Пацехіна. […]

Як жыхары вёскі Цна даведаліся пра расстрэлы ў Курапатах у 1937 годзе

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Як мы даведаліся пра Курапаты? У 1937 годзе жыхары вёскі Цна нават не здагадваліся, што адбываецца побач. Спачатку яны чулі стрэлы тры разы на дзень – раніцай, удзень і ўвечары. Але хутка вакол месца, адкуль даносіліся гукі, з’явіўся трохметровы плот, і стрэлы пачалі гучаць ноччу без перапынку. Самыя адважныя залазілі праз плот і бачылі жудаснае […]

Узгадваем рэпрэсаваных паэтаў: Мойшэ Кульбак і яго вясновы верш

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

На працягу сямі дзён мы ўзгадваем рэпрэсаваных паэтаў. Мойшэ Кульбак – Вясновае Разьбягаюцца босыя крокі маечорным полем, вясновым пасевам.Маё цела — зямля. Я з-пад сэрца яесьпею сьпевам. Як вільготна ступню абдымае зямля,колькі неба ў грудзях!Тра-ля-ля, тра-ля-ля…Прамяністы бязьмежны прасьцяг… Абганяючы ногі, што топчуць мяне,слаўлю п’яную радасьць зямную…Я іду, я сьмяюся — у кожным акне:і ня чуе […]

У Вільні 29 кастрычніка ўшануюць памяць ахвяраў «Ночы расстраляных паэтаў»

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

У Вільні ўшануюць памяць ахвяраў «Ночы расстраляных паэтаў» У сераду, 29 кастрычніка, ужо ў пяты год запар у Вільні пройдзе Ноч [не]расстраляных паэтаў — імпрэза, прысвечаная памяці беларускіх пісьменнікаў і інтэлектуалаў, расстраляных у 1937 годзе, а таксама ўсіх тых, хто пацярпеў за праўду. Гэтае штогадовае трыванне стала магутным сімвалам культурнай стойкасці. Тое, што пачыналася як […]

Палітвязень Эдуард Пальчыс адзначае дзень народзінаў 28 кастрычніка

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Сёння свой дзень народзінаў адзначае палітвязень Эдуард Пальчыс. Актывіст блогер і гісторык па адукацыі, які вельмі добра разумеў важнае месца гісторыі ў нацыянальнай і грамадскай свядомасці, таму займаўся папулярызацыяй нашай гісторыі, у тым ліку стварыў партал 1863x. За сваю дзейнасць, у тым ліку тэксты, якія папярэджвалі расеізаваных беларусаў перад Расіяй, быў рэпрэсянаваны ў 2010-я. Пальчыс […]

На працягу сямі дзён узгадваюць рэпрэсаваных паэтаў, у тым ліку Міхася Чарота

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

На працягу сямі дзён мы ўзгадваем рэпрэсаваных паэтаў. Міхась Чарот – Вечарам Хавае змрок у небе хмары.Агонь ён паліць вечных зор;Глядзіцца месяц у выгары,Дзе не змаўкае жабаў хор. Не хіліць вецер куст ракіты,Не свішча сумна, як удзень…На гай, на поле і на хатыСпаўзае ночы лёгкі цень. Туман бялее над балотам,Дзяргач завёў траскучы спеў,Жукі лятаюць па-над […]

Палітзняволеная маці трох дзяцей Юлія Лаптановіч вызвалена і выехала за мяжу

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Выйшла на свабоду палітзняволеная маці траіх дзяцей Юлія Лаптановіч. Яна ўжо выехала да сям’і за мяжу Яе муж Ігар Лаптановіч таксама быў палітвязнем. https://nashaniva.com/380013 Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/380013

Фракцыя “Воля” пакінула Каардынацыйную раду і пераходзіць у па-за фракцыйныя дэлегаты

Блёк Воля #Палітыка

У сувязі з маніпуляцыямі наконт нашага сыхода з Каардынацыйнай рады з боку сакратарыята КР пад кіраўніцтвам таварыша Краўцова, удакладняем: Фракцыя “Воля” (як выбарчы спіс) пакінула Каардынацыйную раду і больш не знаходзіцца ў КР. Застаўшыяся ў КР дэлегаты Віталь Пацехін і Пётр Маркелаў пераходзяць у па-за фракцыйныя дэлегаты (аб чым была паведамлена Нарада фракцый). Рашэньне прынята […]

Сямідзённая ўспамін пра рэпрэсаваных паэтаў з вершам на ідышы ў перакладзе Ганны Янкуты

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

На працягу сямі дзён мы ўзгадваем рэпрэсаваных паэтаў. Ізі Харык Спявала ноч пяшчотнаю гітарай,мая самота — ночы пераліў,ні клопат не цвяліў,ні смутак не паліў —сінела ноч, зрабіўшыся гітарай,гучаў яе пяшчотны пераліў. І ад зямных палёў да ціхіх зораўдрыготка ўзносіўся за зыкам зык,і прамяністы ліўся красавік,і прагавіта вёў я гукам лік.Вясна квітнела ў трапятанні зораў,душа мая […]