Не пашкадуем ні дзяцей, ні баб,
Пераламаем палкамі каленкі!
Мы беларускі доблесны АМАП,
Мы ланцуговыя сабакі Лукашэнкі!
Мы за яго гатовы усіх парваць,
Бо корм сабачы ад яго мы маем!
І калі ён аддасць загад страляць,
Мы і сясцёр з братамі пастраляем!
Мы з кожным годам робімся люцей!..
Вось толькі як, не разумеем самі,
Нам дзеці надавалі піздзюлей –
І мы ў шпіталь папалі з піздзюлямі?
(c) Уладзімір Някляеў