У Смаргоні падалі заяву аб сходзе выбаршчыкаў для адклікання дэпутата Свілы

Сморгонь

Сябры, пададзена заява аб скліканні сходу выбаршчыкаў аб адкліканні дэпутата Палаты прадстаўнікоў ад нашага раёну Свілы В.З.
Пад заявай падпісалася 162 грамадзяніна. Усім вялікі дзякуй!
Усе збіраемся на сход, калі прызначаць дату. Нас мусіць быць не менш за 300 з пашпартам і рэгістрацыяй.
На сходзе абавязаны прысутнічаць дэпутат.
Разам пераможам! Жыве Смаргонь!