Учора (25.09) затрымалі яшчэ трох жыхароў Смаргонь: Пятунову Вольгу – маму двух непаўнагадовых сыноў…

Учора (25.09) затрымалі яшчэ трох жыхароў Смаргонь: Пятунову Вольгу – маму двух непаўнагадовых сыноў 11 і 15 гадоў, старэйшы з якіх інвалід з дзяцінства; Пятунова Цімафея і Грыневіча Дзмітрыя.
З 20:00 па 22:30 у доме Пятуновых адбыўся ператрус, падставай для якога з’яўляецца нібыта друкаванне і распаўсюд заведама хлуслівых звестак аб Ткачову, які нібыта аддаваў злачынныя загады аб ілжэсведчанні на судзе, дапамагаў пазбегнуць адказнасці сваёй выпіваючай сястрэ, а таксама аб Шаўлюк, якая быццам бы сказіла вынікі галасавання ў ходзе выбараў.
Пад кіраўніцтвам Аляхно П.І. канфіскавалі ўсю камп’ютэрную тэхніку, дыскі і флэшкі. Тэлефоны забралі нават у дзяцей.
Трое міліцыянтаў былі незадаволены актыўнасцю грамадзян – маўляў, не могуць працаваць і бачыць свае сем’і, пра што скардзіліся пад час ператрусу.

На дадзены момант у Смаргонскім ізалятары ўтрымліваюцца: Кашкель Васіль, Валюк Руслан, Будай Аляксандр, Нагела Аляксандр, Пятунова Вольга, Пятуноў Цімафей і Грыневіч Дзмітрый.

UPD. Затрымалі Маркаву Інесу