​#dissidentby Перад самым вызваленнем на палітвязня Арцема Анішчука ўзбудзілі крымінальную справу! …

#dissidentby
Перад самым вызваленнем на палітвязня Арцема Анішчука ўзбудзілі крымінальную справу! Помста начальніка ПК-15 Лазарэнка?

Арцём Анішчук павінен вызваліцца 29 чэрвеня. Нагадаем, што ён быў асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі за “пашкоджанне” аўто начальніка ДВП. Пры затрыманні ўсіх фігурантаў справы катавалі. ByPol апублікаваў матэрыял, дзе называе справу Анішчука правакацыяй спец.службаў і распавядае, як яе праводзілі.

У калоніі ПК-15 (Магілеў) Арцем Анішчук падвяргаўся рэгулярным рэпрэсіям з боку адміністрацыі. Яго асабіста збіваў начальнік калоніі Лазарэнка. На Анішчука спрабавалі ўзбудзіць крымінальную справу па арт. 411 КК РБ. Дзякуючы змаганню яго жонкі Вольгі і ўвагі грамадства, справа была спынена, а Арцёма перавялі ў ПК-2 (Бабруйск).

8 чэрвеня Арцема этапавалі на “следчыя дзеянні” у СТ-4, Магілеў. На Анішчука ўзбудзілі крымінальную справу па арт. 369 КК РБ.

Заклікаем распаўсюджваць інфармацыю і падтрымліваць палітвязня Арцема Анішчука і іншых зняволеных!