Палізняволенага Рамуальда Улана, які адбывае пакаранне на «хіміі» ў Гомелі, сёння выклікаюць на допыт па новай справе. Акалічнасці справы пакуль невядомыя
Былы заснавальнік і выдавец «Новай газеты Смаргоні» ў студзені 2021 года быў асуджаны на 2,5 абмежавання волі. Смаргонцу паставілі ў віну тое, што ён распаўсюдзіў заведама непраўдзівыя звесткі, якія ганьбяць гонар і годнасць міліцыянераў.
Пацярпелымі па справе праходзяць сямёра супрацоўнікаў Смаргонскага райаддзела міліцыі.
Крыніца: @bajby