Фігурант справы «Рабочага руху» Аляксандр Капшуль 41 дзень трымае галадоўкуУ Гомельскім абласным суд…

Фігурант справы «Рабочага руху» Аляксандр Капшуль 41 дзень трымае галадоўку

У Гомельскім абласным судзе з 9 лістапада ў закрытым рэжыме праходзіць суд па справе “Рабочага Руху”, фігурантамі якой з’яўляюцца адразу дзесяць палітзняволеных, сярод якіх — Аляксандр Капшуль. Усіх абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве, а таксама па шэрагу іншых артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Палітвязням пагражае да 15 гадоў зняволення.

З 31 снежня Аляксандр абвясціў галадоўку супраць парушэння заканадаўства падчас яго ўтрымання ў гомельскім СІЗА. Галадоўка працягваецца 41 дзень, пры гэтым першыя некалькі дзён ён не піў нават вады.

Нагадаем, Капшуля затрымалі 25 верасня 2021 года на тэрыторыі РФ і перадалі супрацоўнікам КДБ Беларусі. Паведамлялася, што ў яго была зламаная нага і пашкоджаная рука.   

Палітвязні абскардзяць рашэнне КДБ аб прызнанні “Рабочага руху” “экстрэмісцкім фармаваннем”

Падтрымайце палітвязня: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Аляксандр Сяргеевіч Капшуль
Напісаць анлайн