Андрэй Комлік-Ямацін з незалежнага прафзвязу РЭП заарыштаваны на 25 содняў.Прычынаю сталіся серабрыс…

*

Андрэй Комлік-Ямацін з незалежнага прафзвязу РЭП заарыштаваны на 25 содняў.

Прычынаю сталіся серабрыста-барвовая гірлянда на гаўбцы (за гэта на мужчыну склалі пратакол паводле 23.34 КаАП) і нежаданне адчыняць дзверы ў кватэру міліцыянтам, якія ўчора раніцай прыйшлі рабіць ператрус (гэта вылілася для Андрэя ў пратакол паводле 23.4 КаАП – непадпарадкаванне службовай асобе).

Крыніца: @viasnanazirae
Фота: Віцебская вясна