«Як падрыхтавацца да кар’ерных выклікаў у 2025 годзе?» – афлайн-і анлайн-#форум Women in Tech у #В…

«Як падрыхтавацца да кар’ерных выклікаў у 2025 годзе?» – афлайн-і анлайн-#форум Women in Tech у #Варшава, #Польшча

Калі: 3 жніўня, 11:00-15:00 (па Варшаве).

Вы даведаецеся, як эфектыўна кіраваць кар’ерай у 2025-ым, шукаць новую працу, спраўляцца са звальненнем і знаходзіць апору ў сабе ў перыяд глабальных змен.

На форуме вас чакае:
Выступы ў фармаце keynotes – трэнды і аналітыка IT-рынку ад HR і рэкруцёрак; юрыдычныя аспекты працаўладкавання на еўрапейскім рынку; дыскусіі аб тым, дзе і як знаходзіць падтрымку ў перыяд змен
#нетворкінг-сесія
Speed Mentoring – магчымасць атрымаць адказ на хвалюючы цябе кар’ерны запыт ад IT-экспертак
CV Review – магчымасць атрымаць рэкамендацыі ад практыкуючых рэкруцёрак і HR у фармаце экспрэс-кансультацыі (для ўдзелу прадугледжаны дадатковыя анкеты – іх можна знайсці тут).

*Праект Women in Tech рэалізуецца Цэнтрам гендэрных даследаванняў ЕГУ пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.

Зарэгістравацца.

#адукацыя #майстар_клас #грамадскія_праекты