Праграма рэзідэнцый ад 1 да 3 месяцаў у Германіі і Польшчы ў першай палове 2025 года.
Запрашаюцца #культдзеячы і #творцы ў галінах: сучаснае #мастацтва, #перформанс, #тэатр, #музыка і #культменеджмент. Перавага тым, хто працуе ў сучасных напрамках, не мае магчымасцяў для прафесійнага развіцця ў Беларусі ці стаў ахвярай рэпрэсій.
Трэба падаць CV і партфоліа на ангельскай мове.
Валоданне ангельскай абавязкова, нямецкай ці польскай — пажадана.
Рэзідэнцыі пакрываюць выдаткі на падарожжа, пражыванне і стыпендыю.